Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускія народныя гульні

Дата: 17 июня 2019 в 17:30
347 просмотров

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага, i інтэлектуальнага выхавання дзяцей.

Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.

Беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: ўдасканальваюць навыкі бегу (з лоўляй і ўхіленнем, у розных напрамках, са зменай тэмпу), хадзьбы па крузе, скачкі, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццѐ павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццѐ калектывізму, узаемадапамогі.Яны садзейнічаюць ўсебаковаму развіццю дзіцяці ў працэсе выкарыстання народных педагагічных традыцый і сучасных падыходаў да выхавання і аздараўлення дзяцей.

Нашы выхаванцы з задавальненнем гуляюць у беларускія народныя гульні. Далучайцеся да нас.

Рух—гэта жыццё!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.